3 траўня 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты правялі агляд грузавіка, які збіў 11-гадовую дзяўчынку ў Менску

19
Экспэрты правялі агляд грузавіка, які збіў 11-гадовую дзяўчынку ў Менску

Аварыя адбылася ў Менску 2 снежня каля гандлёвага цэнтра «Замак».

Спецыялісты цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Беларусі правялі экспэртны агляд ЗІЛа, які да смерці збіў 11-гадовую дзяўчынку на пераходзе ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Экспэрты пачалі правядзенне камісійнай судовай аўтатэхнічнай экспэртызы. Яны правялі экспэртны агляд грузавіка: даследавалася тармазная сістэма, стырнавое кіраванне і хадавая частка на прадмет наяўнасці няспраўнасцяў, вызначэнне моманту іх утварэння і ўплыву на механізм учынення ДТЗ, а таксама магчымасць іх выяўлення кіроўцам.

Нагадаем, аварыя адбылася ў Менску 2 снежня, пад 16.20, на людным адцінку праспекта Пераможцаў, каля гандлёвага цэнтра «Замак». Група людзей перасякала пешаходны пераход на зялёны сігнал святлафора, калі ў яе заехаў грузавы аўтамабіль ЗІЛ. Са слоў кіроўцы, у грузавіка адмовілі тармазы. У выніку ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі, 11-гадовая дзяўчынка памерла на месцы. Яе малодшага брата і бабулю, а таксама двух дарослых шпіталізавалі - іх жыццю нічога не пагражае.

Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч 2 арт 317 (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека).

Кіроўцу - 55-гадовага мужчыну - затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках