11 траўня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я б зрабіў тое ж, што і Пуцін

37
Лукашэнка: Я б зрабіў тое ж, што і Пуцін
Фота: AP

Дыктатар падтрымаў Расею, якую праз допінгавыя афёры адхілілі ад Алімпіяды.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю вакол допінгавай афёры расейскага кіраўніцтва і немагчымасці для расейскіх спартоўцаў выступаць на Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане ў 2018 годзе пад дзяржаўным сцягам праз пастанову Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб адхіленні Расеі ад Гульняў, піша БелТА.

«Мне цяжка судзіць і казаць пра тое, што адбылося. Што мы ведаем? Мы ведаем вось гэты гвалт у СМІ: пакрыўдзілі, накацілі, задушылі і гэтак далей. Пакуль няма абсалютна спакойных, узважаных разваг. Не было, прынамсі, да таго, як прэзідэнт Расеі (правільна, я мяркую) зрабіў заяву, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Кожны спартовец, калі ён хоча, павінен паехаць пад усякім сцягам на Алімпіяду. Калі б гэта, не дай бог, здарылася з беларусамі, я б зрабіў тое ж. Ты можаш, гэта тваё жыццё, едзь і паказвай вынік».

Лукашэнка сказаў, што ён не прыхільнік таго падыходу, што ўся Расея фактычна «оптам» пазбаўленая ўдзелу ў Алімпіядзе. «Кожны спартовец павінен несці сваю адказнасць», - упэўнены Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што караць трэба толькі тады, калі на ўзроўні дзяржавы падтрымлівалася ўжыванне допінгу. «Але такога вываду МАК не зрабіў», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, 5 снежня выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняў пастанову аб адхіленні Расеі ад Алімпіяды, пры гэтым дазволіў спартоўцам выступаць пад нейтральным сцягам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках