19 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР пагадзілася падтрымліваць сталы кантакт з ААН

2
КНДР пагадзілася падтрымліваць сталы кантакт з ААН

Упершыню з 2010 года Паўночную Карэю наведаў высокапастаўлены прадстаўнік ААН.

Урад Паўночнай Карэі пагадзіўся наладзіць дыялог з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый на сталай аснове. Пхеньян гатовы падтрымліваць кантакты з ААН "з дапамогай візітаў на розных узроўнях", паведаміла ў суботу, 9 снежня, дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК пасля заканчэння пяцідзённага візіту ў краіну намесніка генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях Джэфры Фелтмана, паведамляе «Нямецкая хваля».

Падчас візіту ў Паўночную Карэю высокапастаўлены прадстаўнік ААН сустрэўся з міністрам замежных спраў краіны Лі Ён Хо ды іншымі палітыкамі. Джэфры Фелтман выказаў устурбаванасць узмацненнем напружанасці на Карэйскай паўвыспе, паабяцаўшы, што ААН будзе спрыяць яе зніжэнню.

Улады КНДР чарговым разам абвінавацілі ЗША ў напружанай сітуацыі ў рэгіёне, заявіўшы, што яна з'яўляецца вынікам "ядзернага шантажу" з боку Вашынгтона і яго "варожай палітыкі ў дачыненні да Паўночнай Карэі".

Джэфры Фелтман стаў першым высокапастаўленым прадстаўніком ААН, які наведаў Паўночную Карэю з 2010 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках