9 траўня 2024, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля ядзернага палігона КНДР зафіксаваныя новыя падземныя штуршкі

11
Каля ядзернага палігона КНДР зафіксаваныя новыя падземныя штуршкі

Навукоўцы мяркуюць, што штуршкі з'яўляюцца наступствам ядзернага выпрабавання, праведзенага Кімам Чэнам Ынам.

У суботу, 9 снежня, ля ядзернага палігона КНДР сэйсмолагі зафіксавалі новыя падземныя штуршкі.

Навукоўцы мяркуюць, што штуршкі з'яўляюцца наступствам вераснёўскага ядзернага выпрабавання, праведзенага на гэтым палігоне рэжымам Кіма Чэна Ына.

Як паведамляе Reuters (пераклад - nv.ua), магнітуда штуршкоў склала 2,4 і 2,9 бала.

Пазней сэйсмолагі пацвердзілі, што штуршкі былі "тэктанічнымі" сваім паходжаннем.

У 2017 годзе сітуацыя на Карэйскай паўвыспе абвастрылася пасля шэрагу ракетных і ядзерных выпрабаванняў, праведзеных паўночнакарэйскім рэжымам. КНДР некалькі разоў запускала міжкантынентальныя балістычныя ракеты ў бок Японіі.

5 жніўня 2017 года Рада Бяспекі ААН на фоне сістэматычных ракетных выпрабаванняў КНДР прыняла новыя санкцыі супраць Пхеньяна. Яны могуць каштаваць КНДР амаль мільярд даляраў.

3 верасня ўлады Паўднёвай Карэі заявілі аб шостым за апошні час выпрабаванні ядзернай зброі КНДР. Падставай для заявы стаў землятрус магнітудай 5,6, магчыма, штучнага паходжання, на тэрыторыі Паўночнай Карэі.

Пазней КНДР афіцыйна заявіла, што паспяхова правяла выпрабаванне вадароднай бомбы.

У лістападзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб планах зноў унесці Паўночную Карэю ў спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. Паўночная Карэя была выключаная са спісу дзяржаў-фундатараў тэрарызму прэзідэнтам Джорджам Бушам-малодшым у 2008 годзе.

На досвітку 29 лістапада (паводле мясцовага часу) Паўночная Карэя правяла старт чарговай балістычнай ракеты, якая ўпала ў Японскае мора.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках