6 траўня 2024, панядзелак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Жадан заклікае Украіну разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю

8
Сяргей Жадан заклікае Украіну разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю
Сяргей Жадан
ФОТА: SVABODA.ORG

Украінскі пісьменнік абураны дэпартацыяй з Беларусі.

Улады Беларусі забаранілі ўезд у сваю краіну ўкраінскаму пісьменніку Сяргею, Жадану. Ён быў затрыманы ў Менску, пасля чаго правёў ноч у міліцэйскай камеры. Пра гэта напісаў сам Жадан на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Як паведаміў украінскі пісьменнік, а 2 гадзіне ночы ў ягоны гатэльны нумар наляцеў міліцэйскі патруль. Жадана павезлі ў пастарунак, дзе паведамілі, што яму яшчэ ў 2015 годзе быў забаронены ўезд у Расею з фармулёўкай «за дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

«А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца з РФ у адной візавай зоне (не пашанцавала), то забарона аўтаматычна пераходзіць і на Беларусь з Казахстанам. І калі немагчымасць патрапіць у Казахстан я яшчэ неяк перажыву, то за Беларусь крыўдна. Начаваць давялося ў камеры», - напісаў Жадан.

Раніцай яго прымусілі пісаць тлумачальныя, распытвалі пра тэрарызм. «Нарэшце, паставілі штамп аб забароне ўезду ў Беларусь на нявызначаны тэрмін», - паведаміў пісьменнік.

«І вось што я думаю. Дарагія сябры з МЗС і пасольства Украіны ў Беларусі, гэта ж няправільна, калі ўкраінскіх паэтаў арыштоўваюць без тлумачэння і трымаюць у камеры без прычыны? Правільна ж? Можа, неяк адрэагуеце? Давайце, скажам, разарвем з імі дыпламатычныя стасункі. Або абвесцім ім Крыжовы паход. Калі ласка», - заявіў Сяргей Жадан.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках