11 траўня 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння стартуе продаж білетаў на «Еўравізію-2017»

Сёння стартуе продаж білетаў на «Еўравізію-2017»

Кошт білетаў вар'іруецца ад 8 да 500 еўраў.

Першы этап продажу білетаў на канцэрты ў Кіеве пачнецца сёння, 14 лютага, а 21.15 паводле менскага часу.

Як паведамілі ў аргкамітэце песеннага конкурсу, гледачам будуць прапанаваныя 70 тысяч білетаў. Гэта месцы на шэсць генеральных рэпетыцый, два паўфіналы і фінал. Кошт білетаў будзе вар'іравацца ад 8 да 500 еўраў, піша tut.by.

Першыя квіткі паступяць у продаж на сайце concert.ua сёння, а 21 гадзіне 15 хвілін паводле беларускага часу. За адзін раз можна будзе купіць чатыры білеты. Зрэшты, абмежаванне па колькасці ўгод не прадугледжана.

Першапачаткова планавалася, што продаж квіткоў на «Еўравізіі-2017» пачнецца 6 лютага. Але антыманапольны камітэт Украіны распарадзіўся скасаваць вынікі тэндэру на адбор афіцыйнага прадаўца білетаў на конкурс. Таму намечаны пачатак гандлю білетамі быў перанесены.

Нагадаем, што 62-ы конкурс «Еўравізіі» другі раз пройдзе ў Кіеве. У гэтым годзе паўфіналы пройдуць 9 траўня і 11 траўня, а фінал адбудзецца 13 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках