4 траўня 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску радыкалы «Другой России» спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю спецыяльнага прадстаўніка АБСЕ

30
У Менску радыкалы «Другой России» спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю спецыяльнага прадстаўніка АБСЕ
ФОТА: AFP

У момант выхаду Марціна Сайдзіка да журналістаў чацвёра актывістаў нацыяналістычнай партыі пачалі выкрыкваць лозунгі і раскідваць улёткі.

У сераду, 15 лютага, у Менску спрабавалі сарваць прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка. Яна павінна была прайсці аб выніках чарговага раўнда перамоў трохстаронняй кантактнай групы аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе, якая прайшла ў «Прэзідэнт-гатэлі».

Як паведамляе БелаПАН, у момант выхаду Сайдзіка да журналістаў чацвёра актывістаў незарэгістраванай нацыяналістычнай партыі «Другой России» (былыя нацыянал-бальшавікі) пачалі выкрыкваць лозунгі і раскідваць улёткі. «Рукі прэч ад Данбаса!»— крычалі маладзёны, якія дагэтуль назваліся журналістамі беларускіх СМІ. Ці былі яны затрыманыя, невядома — яны хутка сышлі пасля таго, як залу пакінуў Марцін Сайдзік.

Прэс-канферэнцыя спецпрадстаўніка АБСЕ прайшла пазней. Сайдзік паведаміў, што стораны дамовіліся развесці на Данбасе ўзбраенне, забароненае менскімі дамоўленасцямі, да 20 лютага. Пастанавілі звярнуцца да маніторынгавай місіі ААН правоў чалавека ў Жэневе з просьбай дапамагчы ў пытанні вызвалення палонных. Наступнае пасяджэнне трохстаронняй кантактнай групы пройдзе ў беларускай сталіцы 1 сакавіка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках