5 траўня 2024, Нядзеля, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вярнула 150 тон беларускай ялавічыны

42
Расея вярнула 150 тон беларускай ялавічыны

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь ялавічыну праз наяўнасць у ёй небяспечных мікраарганізмаў.

ФГБУ "Бранская міжабласная ветэрынарная лабараторыя" выявіла ў 10 партыях беларускай ялавічыны агульнай вагой 150 тон небяспечныя для здароўя чалавека мікраарганізмы, паведамляе interfax.by са спасылкай на ўправу Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

Паводле яе інфармацыі, з 31 студзеня да 16 лютага 2017 года ў васьмі партыях ялавічыны агульнай вагой больш за 120 тон выяўленыя лістэрыі L. Monocytogenes, у дзвюх партыях вагой больш за 30 тон - бактэрыі групы кішачнай палачкі, а таксама мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы. Уся прадукцыя была вернутая вытворцам.

Адзначаецца, што гаворка ідзе пра пастаўкі, на якія раней у пунктах папярэдняга паведамлення інспектарамі кіравання Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей была накладзеная забарона на ўвоз у РФ. Асноўныя прычыны забароны - парушэнні правілаў кляймення і афармлення ветэрынарных дакументаў, а таксама невыкананне рэжымаў транспартавання.

Мяса, у якім знайшлі небяспечныя мікраарганізмы, было вырабленае на 8 беларускіх прадпрыемствах: у філіяле ЗПК "Палессе" Лунінецкага райпо (Берасцейская вобласць), ТАА "Мясакамбінат Кашалёва" і ААТ АФПК "Жлобінскі мясакамбінат" (Гомельская вобласць), ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат" і ТАА "Акдзімол" (Менская вобласць), ААТ "Бабруйскі мясакамбінат" і ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" (Магілёўская вобласць), ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат" (Гарадзенская вобласць).

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках