18 траўня 2024, Субота, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя Маршу абураных беларусаў: Патрабуем свабодных выбараў!

35
Рэзалюцыя Маршу абураных беларусаў: Патрабуем свабодных выбараў!
ФОТА: TUT.BY

На акцыі пратэсту 17 лютага былі аднагалосна прынятыя патрабаванні да ўладаў.

Сайт Charter97.org публікуе тэкст рэзалюцыі цалкам:

Мы, удзельнікі Маршу абураных беларусаў, рашуча патрабуем ад улады:

1. Скасаваць ганебны Дэкрэт №3 ад 02.04.2015 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства».

2. Спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, абкраданне пенсіянераў, падвышэнне пенсійнага ўзросту, рост аплаты камунальных паслуг.

3. Вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары.

Мы даручаем абраным намі прадстаўнікам давесці гэтыя патрабаванні да ўлады, пачаць з ёй перамовы, наладзіць кантроль за выкананнем нашых патрабаванняў.

У выпадку, калі ў цягам месяца, да 17 сакавіка 2017 года ўлада не зробіць рэальных крокаў для выканання волі народа, мы прымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам.

Уладу - народу!

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках