6 траўня 2024, панядзелак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разам мы можам змяніць краіну за вельмі кароткі тэрмін»

56
«Разам мы можам змяніць краіну за вельмі кароткі тэрмін»
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Марш 17 лютага паказаў беларусам, што яны – сіла.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў беларускай апазіцыі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

«Дарагія сябры!

Прайшоў наш першы Марш. Час аналізаваць вынікі, рабіць высновы і планаваць далейшыя крокі.

Першы і галоўны вынік: беларусы ўбачылі, што разам яны - сіла, што мы можам змяніць сваю краіну і зрабіць нармальным сваё жыццё за вельмі кароткія тэрміны. Тыя, хто асабіста браў удзел у Маршы, хто адчуў нашу супольную сілу і энэргію, ужо зразумелі гэта.

Я ўдзячны ўсім, хто выказвае свае заўвагі і прапановы. Крыху пазней мы публічна абмяркуем іх.

Але галоўную выснову павінна зрабіць улада: яна «разбэсцілася» - з народам так больш нельга. Што трэба вам рабіць, вы ведаеце. Пакуль мы чакаем.

Каб прымусіць іх выканаць волю народа, 25 сакавіка на вуліцы Менска павінны быць гатовымі выйсці дзясяткі тысяч грамадзян. Рыхтаваць гэта трэба пачынаць ужо цяпер. Прадстаўнікі, выбраныя народам на маршы, Беларускі Нацыянальны Кангрэс, які падрыхтаваў Марш, неўзабаве звернуцца да людзей са сваімі прапановамі і з заклікам аб падтрымцы.

А цяпер я хачу зноў выказаць словы падзякі 7 тысячам беларусаў, якія мелі мужнасць і гонар выйсці ўчора на Кастрычніцкую плошчу або далучыцца да Маршу пазней. Тым, хто свядома ці несвядома хоча паменшыць іх колькасць, прапаную растлумачыць, як «дзве тысячы» чалавек былі здольныя запоўніць усю плошчу Незалежнасці.

Мая асаблівая падзяка тым грамадзянам, разам з якімі мы восенню 2015 года, пасля пяцігадовага перапынку фактычна вярнулі нашаму народу ягонае канстытуцыйнае права на масавы пратэст у цэнтры сталіцы, а потым паўтара года трымалі для народа заваяваную тэрыторыю свабоды. Цяпер народ скарыстаўся ёй для абароны сваіх правоў.

Таксама я выказваю падзяку журналістам незалежных СМІ, нягледзячы на зразумелыя абмежаванні і ціск, далі народу магчымасць даведацца аб Маршы, адчуць яго атмасферу і энэргію.

Разам мы пераможам.

Уладу - народу!».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках