6 траўня 2024, панядзелак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі будуць уважліва сачыць за вучэннямі «Захад-2017»

2
У Эстоніі будуць уважліва сачыць за вучэннямі «Захад-2017»

Вучэнні намечаны на важны перыяд, калі Эстонія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім Звязе.

«Мы вельмі ўважліва сочым за ўсім, што звязана з правядзеннем вучэнняў «Захад», бо яны намечаны на важны перыяд, калі Эстонія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім Звязе», - заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна ў Мюнхене на сустрэчы з камандуючым сіламі NATO ў Еўропе генералам Курцісам Скапароці.

Яго працытавалі ў нядзелю «Інтэрфаксу» ў прэс-службе міністэрства абароны.

Цахкна адзначыў таксама, што «Эстонія ўважае вельмі важнай рэалізацыю пагадненняў Варшаўскага саміту NATO 2016 года, у тым ліку, прысутнасць сіл хаўруснікаў на тэрыторыі Балтыйскіх краін».

Цахкна і Скапароці падрабязна абмеркавалі пытанні прыбыцця вясной баявой групы NATO ў Эстонію. Эстонскі міністр адзначыў, што «прыбыццё падраздзяленняў ідзе згодна з планам».

У рамках Мюнхенскай канферэнцыі Цахкна сустрэўся таксама з камандуючым наземных сіл ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэсам і камандуючым ВМС ЗША ў Еўропе Мішэль Ховард.

Бакі выказалі меркаванне, што «разам з прысутнасцю наземных сіл яшчэ большую ўвагу варта надаць бяспекі на моры і ў паветранай прасторы».

Цахкна азнаёміў Ходжэса з сумесным камюніке лідараў Балтыйскіх краін, у якім яны заклікалі паскорыць і спрасціць працэс прыбыцця хаўрусніцкіх сіл як у Эстонію, Латвію і Літву, так і ў Польшчу.

3 лютага ў штаб Заходняй вайсковай акругі (ЗВА) РФ паведаміў, што расейска-беларускія стратэгічныя манэўры «Захад-2017» пройдуць адразу на некалькіх палігонах Расеі і Беларусі. «Асноўнай задачай на 2017 год лічыцца падрыхтоўка ўсіх войскаў да сумесных маштабных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017», якія пройдуць адразу на некалькіх палігонах Беларусі і Расеі», - гаварылася ў паведамленні прэс-службы ЗВА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках