7 траўня 2024, aўторак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук – чыноўнікам: Пакуйце валізкі

27
Гамяльчук – чыноўнікам: Пакуйце валізкі
СКРЫНШОТ: YOUTUBE.COM

Удзельнікі акцыі пратэсту ў Гомелі заяўляюць, што пратэсты будуць нарастаць.

Пра гэта карэспандэнту «Радыё Свабода» заявіў жыхар Гомеля, які ўдзельнічаў сёння ў шматтысячнай акцыі пратэсту. Онлайн-рэпартаж з акцыі вёў сайт Charter97.org.

- Улады нам спрабуюць тлумачыць палажэнні дэкрэту. Яны мне хочуць сказаць «ты раб» і мы табе будзем тлумачыць, чаму. Прыехала Качанава і кажа: «Ты – раб».

І з падатковай мне напісалі, што гэта (падатак на «дармаедства» - рэд.) з'яўляецца «матывацыяй да працы». Дык вось, першае жаданне, якое ў мяне ўзнікла, – гэта прыйсці да чалавека, які так напісаў, узяць палку ў руку і прапанаваць «зрабі мне гарбату», а калі не зробіш гарбату, я табе разаб'ю галаву. Гэта ў мяне, маўляў, такая матывацыя.

- Чаму вы сёння прышлі сюды?

- Таму што я не раб. Я – грамадзянін і я супраць гэтага дэкрэту. Мне ніхто, ніводзін чыноўнік у гэтай краіне не забароніць знаходзіцца там, дзе я хачу.

- Вам прыйшло паведамленне аб выплаце падатку?

- Так, мне прыйшоў гэты падатак на «дармаедства». Я знаходзіўся ў Нямеччыне, ліст прыйшоў поштай. Я адразу абскардзіў гэты смех спачатку ў адной інстанцыі, потым адправіў у абласную. Буду судзіцца. Але я лічу, што трэба дамагацца свайго не толькі судамі. Трэба дамагацца ўсімі магчымымі спосабамі. Але не ісці кланяцца да іх, да Качанавай або ў выканкамы. Проста брыдка глядзець на тых, хто гэта робіць. Яны (чыноўнікі – Заўв.) стварылі гэтую праблему, прынялі дэкрэт, і цяпер яны прапануюць нам распавесці пра свае «цяжкасці». Гэта проста ганьба.

У мяне ёсць цяжкасці, але я не буду ім пра іх распавядаць. Скасоўвайце дэкрэт! І не праз месяц, а прама цяпер, заўтра.

- Дэкрэт можна скасаваць дзякуючы акцыям пратэсту?

- Вядома. І чым больш нас будзе, тым лепш. Калі нас у Гомелі выйдзе 50 тысяч, я адразу дам ім параду: пакаваць свае валізкі і ехаць ужо не ведаю куды. Уга (Чавес – рэд.) памёр, пасварыліся з Расеяй. Я нават не ведаю, куды яны паедуць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках