6 траўня 2024, панядзелак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваная ў забойстве Кім Чэн Нама думала, што ўдзельнічае ў розыгрышы

4
Падазраваная ў забойстве Кім Чэн Нама думала, што ўдзельнічае ў розыгрышы
Ким Чен Нам
Фото: Toshifumi Kitamura/AFP

Інданэзійка Сіці Айшы заявіла, што ёй заплацілі за тое, каб яна «разыграла некалькіх мужчын».

Затрыманая ў справе забойства брата паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына Кім Чэн Нама паведаміла, што думала, што яна бярэ ўдзел у тэлевізійным розыгрышы, паведамляе «ВВС Україна».

Грамадзянка Інданэзіі Сіці Айшы заявіла, што ёй і яшчэ адной жанчыне заплацілі за тое, каб яны разыгралі некалькіх мужчын.

Згодна з умовамі, яны павінны былі падысці да пэўных мужчын, угаварыць іх заплюшчыць вочы і пырснуць у твар вадой. Затрыманая расказала, што перш, чым падысці да Кім Чэн Нама, яны зрабілі гэтыя дзеянні з трыма ці чатырма іншымі мужчынамі.

Са слоў прадстаўнікоў паліцыі Інданэзіі, за сваю працу жанчыны атрымалі некалькі даляраў. Яны зрабілі гэта тры ці чатыры разы, аднак толькі ў выпадку з Кін Чэн Намам у распыляльніку аказалася небяспечнае рэчыва.

Фото: detik.com

У паліцыі адзначылі, што жанчыны не ведалі пра тое, што здзейснілі замах на жыццё брата лідара КНДР, спланаванае «імавернымі замежнымі агентамі».

14 лютага паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap паведаміла, што ў Малайзіі забіты адзінакроўнымі брат лідара КНДР Кім Чэн Ына. Паведамлялася, што яго нібыта атакавалі дзве жанчыны з атручанымі іголкамі. Падазраваныя схаваліся з месца злачынства.

Паліцыя Малайзіі перадала словы відавочцаў, якія бачылі, як нейкая жанчына накінула на галаву Кім Чэн Нама тканіну, змочаную неапазнанай вадкасцю. Ахвяра звярнулася да медыкаў, але выратаваць яе не ўдалося.

Вядома, што ў Малайзіі Кім Чэн Нам знаходзіўся з дакументамі на імя Кім Чхоль. Паліцыя Макао (Кітай) узяла пад ахову сям'ю забітага.

Кім Чэн Нам прыходзіўся старэйшым сынам нябожчыку лідару Паўночнай Карэі Кім Чэн Іру і жыў за мяжой, не займаючы ніякай дзяржаўнай пасады. Ён быў народжаны ў выніку пазашлюбнай сувязі Кім Чэн Іра з актрысай паўднёвакарэйскага паходжання.

Кім Чэн Нам публічна крытыкаваў сістэму кіравання краінай у КНДР.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках