6 траўня 2024, панядзелак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладая сям'я з Гомеля: Гэты дэкрэт – апошняя кропля ў чашу цярпення беларусаў

6
Маладая сям'я з Гомеля: Гэты дэкрэт – апошняя кропля ў чашу цярпення беларусаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Гамельчукі заявілі, што не маюць намер трываць здзек уладаў з народу.

- Мы проста незадаволеныя ўсім тым, што адбываецца ў нашай краіне. Асобнае «дзякуй» хацелася б сказаць нашай дзяржаве, за тое, што зрабіла нас усіх сацыяльна актыўнымі. Улада падштурхнула нас да таго, каб мы выйшлі на вуліцы. У нас няма ні годных заробкаў, ні годнай працы, а гэты дэкрэт – апошняя кропля ў чашу цярпення беларусаў.

У нас у Гомелі ніколі не было такіх масавых сходаў. Яшчэ раз скажу «дзякуй» нашай дзяржаве, якая ўсіх нас сёння сабрала, - кажа маладая сям'я ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, у Гомелі прайшла масавая акцыя супраць дэкрэта аб «дармаедах». Сharter97.org вёў онлайн-трансляцыю з месца падзей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках