6 траўня 2024, панядзелак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі адбыўся шматтысячны мітынг у абарону свабоды слова

1
У Тбілісі адбыўся шматтысячны мітынг у абарону свабоды слова
ФОТА: SVOBODA.ORG

Пратэстоўцы заявілі, што не дазволяць «расейскаму алігарху Бідзіна Іванішвілі ўвабраць астатні апазіцыйны медыя-рэсурс у краіне».

У Тбілісі ад дзесяці да пятнаццаці тысяч чалавек узялі ўдзел у шэсці на цэнтральным сталічным праспекце Руставелі і ў мітынгу ля былога будынка парламента ў абарону апазіцыйнай тэлекампаніі «Руставі-2», паведамляе «Радыё Свабода».

Найбліжэйшым часам Вярхоўны суд краіны павінен вынесці вердыкт паводле цывільнага пазову былога ўладальніка тэлекампаніі, бізнэсоўца Кібара Халвашы, які сцвярджае, што ў 2006 годзе гэтую тэлекампанію ў яго адабралі на загад тагачаснага прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі і перадалі цяперашнім уладальнікам - украінскім бізнэсоўцам Георгію і Левану Караманішвілі. Яны ўважаюцца за блізкіх сяброў экс-прэзідэнта. Тады як Кібара Халвашы часта называюць бізнэсоўцам «афіляваным» з кіроўнай партыяй «Грузінская мара».

ФОТА: SVOBODA.ORG

За дзень да мітынгу «Руставі-2» спыніла вяшчанне, пакінуўшы ў эфіры толькі застаўку з заклікам выйсці на праспект Руставелі і падтрымаць свабоду слова. Арганізатары сцвярджалі, што акцыя носіць апалітычны характар. Зрэшты, на мітынгу было шмат апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку лідараў парламенцкіх і непарламенцкіх партый.

ФОТА: SVOBODA.ORG

Аднак, галоўнымі прамоўцамі выступілі менавіта журналісты «Руставі-2». Яны заявілі, што будуць змагацца да канца за свабоду слова і не дазволяць «расейскаму алігарху Бідзіна Іванішвілі ўвабраць астатні апазіцыйны медыя-рэсурс у краіне».

ФОТА: SVOBODA.ORG
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках