10 траўня 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі без віз пабывала ўжо больш за тысячу замежнікаў

6
У Беларусі без віз пабывала ўжо больш за тысячу замежнікаў

За тыдзень пяцідзённага бязвізавага рэжыму, што ўвялі ў Беларусі, нашу краіну наведалі замежнікі з 46 краін.

Колькасць замежнікаў, якія наведалі Беларусь па бязвізаваму рэжыму, перавысіла 1 тыс., паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Больш за ўсё ў Беларусь за час дзеяння бязвізавага рэжыму прыехала грамадзян Нямеччыны - 176 чалавек, Польшчы -163, Італіі -112. Усяго за гэты час краіну без віз наведалі 1108 замежнікаў з 46 краін.

Нагадаем, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўразвяз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕЗ або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Менск цягам 5 дзён з даты ўезду.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках