28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаны новы амбасадар Украіны ў Беларусі

Прызначаны новы амбасадар Украіны ў Беларусі

Пасада была вакантнай з красавіка 2015 года.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам назначыў Ігара Кізіму Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі. Тэкст адпаведнага ўказа размешчаны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Да свайго прызначэння ў Беларусь Ігар Кізіма працаваў дарадцам пры пасольстве Украіны ў Вялікай Брытаніі.

Пасада пасла Украіны ў Кіеве заставалася вакантнай з красавіка 2015 года, калі быў адкліканы Міхаіл Ежэль.

Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом у Беларусі 3 красавіка 2013 года былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Дагэтуль ён быў міністрам абароны Украіны, яшчэ раней - галоўнакамандуючым Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.

У жніўні 2014 Генпракуратура Украіны прад'явіла Ежалю падазрэнні ў рамках расследавання крымінальных спраў, якія тычацца знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскага войска.

Міхаіл Ежаль быў выкліканы на допыт у Кіеў, аднак украінскім уладам паведамілі, што з 10 жніўня 2014 Ежаль знаходзіўся на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску і таму не можа вярнуцца ва Украіну.

У лютым 2015 ГПУ адправіла запыт у Генпракуратуру Беларусі, каб высветліць, дзе знаходзіцца Ежаль і які стан ягонага здароўя. «Аднак у атрыманні запытанай інфармацыі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла», - паведаміла тады Генеральная пракуратура Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках