28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Слонімскага вінзавода» зладзілі страйк

38
Рабочыя «Слонімскага вінзавода» зладзілі страйк

Рабочыя прадпрыемства спынілі працу і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам.

У панядзелак, 20 лютага, свой пратэст з нагоды нізкага заробку выказалі кладаўшчыкі, грузчыкі і кіроўцы філіяла «Слонімскі вінзавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», паведамляе «Радыё Рацыя».

У першай палове працоўнага дня яны спынілі працу і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» Валерыем Гузенем, які ўзначальвае прадпрыемства з траўня 2010 года.

Дарэчы, кантора ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» знаходзіцца ў вёсцы Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Менавіта да яго летась быў далучаны «Слонімскі вінзавод». Але дырэктар на патрабаванне рабочых не з’явіўся, альбо ён іх баіцца, альбо разумее, што патрабаванні рабочых выкананы не будуць.

Нагадаем, што на мінулым тыдні на Слонімскім вінзаводзе страйкавалі рабочыя разліўнога цэха №1, якія атрымалі заробкі на 70-90 рублёў меншыя, чым раней.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках