28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты вызначылі найлепшыя зробленыя на смартфон здымкі 2016 года

Экспэрты вызначылі найлепшыя зробленыя на смартфон здымкі 2016 года
ФОТА: ZARNI MYO WIN

У конкурсе ўзялі ўдзел звыш дзесяці тысяч канкурсантаў з 90 краін.

Журы міжнароднага фотаконкурсу Mobile Photography Awards назвала найлепшыя здымкі 2016 года, зробленыя на смартфон.

Як распавядаюць арганізатары, у сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел звыш дзесяці тысяч канкурсантаў з 90 краін, паведамляецца на афіцыйным сайце. Найлепшыя творы выбіралі ў такіх катэгорыях як архітэктура, чорна-белая здымка, прырода, партрэты, фотажурналістыка, падарожжа, макраздымкі ды іншых, піша nv.ua.

Пераможцам конкурсу стаў Джайлс Кларк, фотажурналіст з Нью Ёрка, які даслаў сэрыю здымкаў пра гарачыя мясціны свету. Таксама пераможцы былі вызначаны ў іншых катэгорыях. Гэты конкурс быў заснаваны ў 2011 годзе, каб паспрыяць развіццю фатаграфіі, а таксама адкрыць новыя таленты.

Нараджаныя быць вольнымі
ФОТА: MARGARITA ISKANDAROVA
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках