28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Дэкрэт аб «дармаедах» скасуюць толькі актыўныя пратэсты

12
Генадзь Фядыніч: Дэкрэт аб «дармаедах» скасуюць толькі актыўныя пратэсты
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: GAZETABY.COM

Трэба не маўчаць, а рыхтаваць новыя акцыі.

Паводле афіцыйных звестак падатковай службы, паводле стану на 20 лютага, заплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў усяго блізу 50 тысяч чалавек, каму гэтыя самыя лісты прыйшлі. У той жа час падаткавікі знайшлі больш за 470 тысяч патэнцыйных «дармаедаў», пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя», распавёў лідар прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч:

- Частка людзей не хоча плаціць, таму што лічаць гэты дэкрэт антынародным і антыканстытуцыйным. Хтосьці не можа заплаціць, таму што наогул не мае такіх грошай. Ёсць і такія, хто пакуль не заплаціў, але дагэтуль канчаткова для сябе не вырашылі - плаціць ці не.

- Тых, хто не заплаціў, будуць яшчэ і штрафаваць?

- Шчыра кажучы, пакуль такіх прэцэдэнтаў не было, хоць ва ўладаў ёсць такія паўнамоцтвы - пакараць неплацельшчыкаў. Могуць нават з дапамогай участковага нейкія рэчы апісаць тых, хто адмаўляецца плаціць. Але відавочна, што пакуль гэта не робяць і, хутчэй за ўсё, баяцца рабіць, бо грамадскае абурэнне дэкрэтам і так досыць вялікае. У далейшым усё будзе залежаць ад актыўнасці людзей.

- На ваш погляд, ці могуць улады пайсці на скасаванне дэкрэту?

Могуць, але пры ўмове, што людзі не будуць маўчаць, а рыхтаваць новыя акцыі. Неабходная актыўнасць у адмене дэкрэта. А пад ляжачы камень вада не цячэ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках