28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі затрымалі літоўца за запуск дрона

2
Беларускія памежнікі затрымалі літоўца за запуск дрона

22-гадовы грамадзянін Літвы запускаў робат за тры кіламетры ад мяжы.

У мінулую суботу, 18 лютага, смаргонскія памежнікі затрымалі 22-гадовага грамадзяніна Літвы, які запускаў у памежнай зоне квадракоптар. Спачатку памежнікі заўважылі ў паветры за тры кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы сам робат, а праз некаторы час «трывожная група» ў вёсцы Жарнелі затрымала 22-гадовага хлопца, паведамляе onliner.by.

Грамадзянін Літвы з'яўляецца студэнтам аднае з беларускіх ВНУ. У вёску ён прыехаў на выходныя да сваякоў, дзе і наважыў апрабаваць лятальны апарат.

Але з правіламі ўвозу і выкарыстання квадракоптараў у памежнай зоне хлопец знаёмы не быў, што не вызваляе яго ад адказнасці. Ягоныя дзеянні кваліфікаваныя паводле арт. 23.30 КоАП (парушэнне памежнага рэжыму). Хлопцу пагражае накладанне штрафу сумаю да дваццаці базавых велічынь з дэпартацыяй або без яе. Квадракоптар пакуль канфіскаваны для правядзення экспертызы.

Спецыялісты адзначаюць, што пра пачатак і заканчэнне выкарыстання (утрымання) у памежнай зоне лятальных апаратаў масай больш за 1 кілаграма павінны быць апавешчаныя супрацоўнікі памежнай службы. У памежнай паласе іх палёты і зусім забароненыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках