28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты пачаў зніжацца

Кошт нафты пачаў зніжацца

Кошт «чорнага золата» адышоў ад 7-тыднёвага максімуму.

Пад 19:05 паводле менскага часу кошт нафты маркі Brent апусціўся крыху ніжэй за адзнаку $55,77 за барэль, а гатунак WTI патаннеў да ўзроўню $53,65 за барэль.

На рынку актыўна абмяркоўваецца тэма імавернага падаўжэння ў траўні дамоўленасцяў аб скарачэнні здабычы нафты ў OPEC. Група таксама можа павялічыць аб'ёмы вытворчасці, калі сусветныя запасы не знізяцца да мэтавага ўзроўню, паведамілі агенцтву Reuters крыніцы ў арганізацыі, інфармуе investing.com.

Тым не менш, узмацненне чыннасці вытворцаў лупняковай нафты ў Паўночнай Амэрыцы можа звесці на нішто намаганні OPEC і вярнуць на парадак дня тэму перанасычэння рынка.

Ціск на нафтавы кошт таксама зрабіла ўмацаванне амэрыканскай валюты на Форэксе: індэкс даляра ЗША сёння дасягнуў максімальных значэнняў за апошні тыдзень.

Амэрыканскі інстытут нафты апублікуе штотыднёвыя звесткі аб запасах нафты ў ЗША позна ўвечары, а заўтра Агенцтва энэргетычнай інфармацыі апублікуе афіцыйную статыстыку.

Нагадаем, што ў папярэднія два тыдні быў зафіксаваны істотны прырост запасаў нафты і нафтапрадуктаў у ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках