28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі Скотлэнд-Ярд узначаліла жанчына

4
Упершыню ў гісторыі Скотлэнд-Ярд узначаліла жанчына
КРЭСІДА ДЗІК
ФОТА: EPA/CORBIS

Новай кіраўніцай Скотлэнд-Ярду стала 56-гадовая Крэсіда Дзік.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Пастанову аб яе прызначэнні на пасаду прыняла кіраўніца МУС Вялікабрытаніі Эмбэр Рад пасля кансультацый з мэрам Лондана Садзікам Ханам. Яна стала першай кіраўніцай за 188 гадоў. Раней выконвала абавязкі намесніка камісара ў сталічнай паліцыі, піша РБК.

Сама Дзік заявіла, што прызначэнне прывяло яе ў пачуцці «захаплення і збянтэжанасці». Як адзначае выданне Sky News, цяпер усе тры ключавыя пазіцыі ў брытанскай праваахоўнай сістэме занялі жанчыны: пасаду кіраўніка Нацыянальнага агенцтва ў пытаннях злачыннасці, пасаду прэзідэнта Нацыянальнай рады кіраўніцтва паліцыі і пасаду кіраўніка Скотлэнд-Ярду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках