10 траўня 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Манафорта распавёў пра план вяртання Януковіча ва Украіну

7
Памочнік Манафорта распавёў пра план вяртання Януковіча ва Украіну
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ

Дакумент носіць назву «Марыупальскі план».

Канстанцін Кілімнік, памочнік паліттэхнолага Пола Манафорта, распрацаваў план вяртання Віктара Януковіча з Расеі ва Украіну. Дакумент пад назвай «Марыупальскі план» прадугледжвае вяртанне Януковіча ў якасці «рэгіянальнага лідара Данецкай і Луганскай абласцей» Украіны, з магчымым прыцягненнем «цяперашніх лідараў сепаратыстаў».

22 лютага ў размове з карэспандэнтам «Радио Свобода» ў Кіеве Крыстаферам Мілерам Кілімнік таксама распавёў, што ў 2016 годзе, падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША, ён «інфармаваў Манафорта пра сітуацыю ва Украіне кожныя некалькі месяцаў». Са слоў Кілімніка, апошні раз ён размаўляў з Манафортам «некалькі тыдняў таму». Канстанцін Кілімнік сцвярджае, што Манафорт «не быў звязаны» з распрацоўкай «Марыупальскага плана». Пры гэтым ён дапусціў, што Манафорт можа вярнуцца ва Украіну, дзе ён апошні раз быў у 2015 годзе, у выпадку «з'яўлення сур'ёзнага праекта, які мог бы прынесці мір у гэтую краіну».

З 2005 года Пол Манафорт працаваў ва Украіне кансультантам алігарха Рыната Ахметава, а затым паліттэхнолагам у перадвыбарчым штабе Віктара Януковіча на прэзідэнцкіх выбарах 2009 года. У гэты ж перыяд Кілімнік спачатку быў перакладчыкам Манафорта, а затым стаў адным з яго найбліжэйшых памочнікаў, фактычна ўзначаліўшы кіеўскі офіс паліттэхнолага. Як паведамляла выданне Financial Times, Манафорт узяў Кілімніка ў сваю каманду праз бліскучыя веды ангельскай мовы. Кілімнік, паводле звестак FT, нарадзіўся ў 1970 годзе і сярод іншага прайшоў навучанне ў маскоўскім Інстытуце вайсковых перакладчыкаў, які ў савецкія часы курыраваўся КДБ і ГРУ. У інтэрв'ю «Радыё Свабода» Кілімнік адкінуў якую-небудзь сувязь з расейскай выведкай ці іншымі спецслужбамі.

Пол Манафорт сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка выбарчага штабу Дональда Трампа 19 жніўня. Чатырма днямі раней Кіраўнік Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны Арцём Сытнік заявіў, што ведамства мае спісы людзей, якія атрымлівалі грошы з касы ўкраінскай «Партыі Рэгіёнаў» з 2007 да 2012 года. У іх ліку, са слоў Сытніка, быў і Манафорт, які атрымаў ад партыі Януковіча ў выглядзе «канфідэнцыйных выплат гатоўкай» амаль 13 мільёнаў даляраў. Сам 67-гадовы паліттэхнолаг і лабіст адмаўляе гэта.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках