20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Малдовы паставіла Захараву на месца

15
МЗС Малдовы паставіла Захараву на месца
МАРЫЯ ЗАХАРАВА

У ведамстве рэзка адказалі на заявы прэс-сакратаркі МЗС РФ.

Міністэрства замежных спраў Малдовы адказала на заявы прэс-сакратаркі МЗС РФ Марыі Захаравай, якая напярэдадні надумала прадэманстраваць свае веды ў лінгвістыцы.

Пра гэта гаворыцца ў абнародаванай МЗС Малдовы заяве.

Захарава напярэдадні ў інтэрв'ю расейскаму прапагандысцкаму агенцтву ТАСС заявіла, што «малдаўская мова працягне існаваць для большасці жыхароў Малдовы і пасля таго, як яе прэзідэнтка Мая Санду пакіне пасаду».

У адказ на гэта МЗС Малдовы адзначыла, што ўжо не дзівіцца, калі спікерка расейскага МЗС выказваецца па тэмах, якія выходзяць за межы яе прафесійнай кампетэнцыі.

«У сувязі з гэтым не ўважаем за патрэбнае сур'ёзна ставіцца да яе заяў у моўным пытанні, бо Марыя Захарава не з'яўляецца прызнанай эксперткай у галіне лінгвістыкі», - адзначылі ў малдаўскім замежнапалітычным ведамстве.

У МЗС нагадалі, што ў 2003 годзе Захарава паспяхова абараніла дысертацыю па тэме «Трансфармацыя асэнсавання сімволікі святкавання традыцыйнага Новага года ў сучасным Кітаі», таму, адзначаюць малдаўскія дыпламаты, у пытаннях, звязаных са святкаваннем Новага Года, афіцыйнай прадстаўніцы МЗС Расеі няма роўных.

«Усякія іншыя «гістарычныя паралелі», праведзеныя Захаравай, хутчэй нагадваюць галюцынаторнае трызненне. Сумна, калі расейскі дыпламат спрабуе вучыць нас, хто мы і на якой мове гаворым, выяўляючы поўную адсутнасць павагі да нашага народа», - падкрэслена ў заяве.

У ведамстве падкрэслілі, што рэальная праблема ў тым, што Захарава даўно забылася, што такое сумленнасць і прыстойнасць, а гэта зводзіць на нуль каштоўнасць яе выказванняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках