19 траўня 2024, Нядзеля, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга заявіла, што не можа развязаць газавую спрэчку з Расеяй

21
Мінэнэрга заявіла, што не можа развязаць газавую спрэчку з Расеяй
УЛАДЗІМІР ПАТУПЧЫК
ФОТА: CTV.BY

Канфлікт даўно перайшоў у палітычную фазу і можа быць развязаны толькі на «вышэйшым узроўні».

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр энэргетыкі Уладзімір Патупчык перад пасяджэннем выніковай калегіі Мінэнэрга, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Са слоў міністра, прынцыпова важна выканаць усе нормы, закладзеныя ў падпісанай дамове аб ЕАЭС. Найперш гаворка ідзе аб стварэнні роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання ўсіх удзельнікаў саюза.

«У гэтай сувязі, каб да 1 ліпеня 2019 года стварыць агульны рынак электраэнэргіі, а да 1 студзеня 2025 года - агульны рынак газу, мы павінны максімальна зблізіць кошты газу, чым мы сёння і займаемся. Усё, што зроблена ў гэтай частцы, паведамлена грамадскасці віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам і віцэ-прэм'ерам Расеі Аркадзем Дварковічам. Усе далейшыя крокі залежаць ад палітычных пастаноў, якія будуць прымацца на вышэйшым узроўні», - сказаў Уладзімір Патупчык.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках