2 траўня 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лакаматыў» падолеў менскае «Дынама»

16
«Лакаматыў» падолеў менскае «Дынама»

Менскае «Дынама» пацярпела трэцюю паразу запар у серыі з яраслаўскім «Лакаматывам» у 1-м раўндзе Кубка Гагарына.

На гэты раз «зубры» былі пабітыя на лёдзе «Мінск-Арэны». Прычым у двух апошніх паядынках менчукі саступілі з агульнай розніцай 3-12, піша tut.by.

«Дынама-Менск» - «Лакаматыў» - 1:5 (0:3, 0:1, 1:1)

25 лютага. «Мінск-Арэна». 15 086 гледачоў.

«Дынама»: Скрывенс; Граньяні - Корабаў, Дрозд - Стась - Волкаў; Хенкель - Шынкевіч, Клінкхамер - Элісан - Сцяпанаў; Гатавец - Лісавец, Гаўрусеў - С.Касціцын - Паўловіч (капітан); Кітараў - Кулакоў - Мацярухін; Карабанаў.

«Лакаматыў»: Мурыгін; С.Крунваль (капітан) - Накладал, Тальбо - Канціола - Козун; Любушкін - Гаўрыкаў, Палунін - Краскоўскі - Каршкоў; Рафік - Пашнін, Ілленка - Лакціёнаў - Кадзейкін; Каляда - Д.Осіпаў, Лугін - Апалькоў - Аверын.

Шайбы: 0:1 - С.Крунваль (Козун, Накладал, 8.37, у большасці), 0:2 - Накладал (Тальбо, Козун, 18.08), 0:3 - Тальбо (Козун, Канціола, 19.56, у большасці), 0:4 - Палунін (36.45), 1:4 - Лісавец (Кулакоў, Мацярухін, 51.04), 1:5 - Накладал (Козун, Лакціёнаў, 54.49, у большасці 5 на 3).

Кідкі: 32-27.

Сілавыя прыёмы: 26-15.

Штраф: 28-16.

Цвіком жа праграмы перадматчавага шоў, якое пачалося за 20 хвілін да гульні, стаў выступ гурта BRUTTO.

Акрамя таго, арганізатары запланавалі акцыю «Падтрымай» у падтрымку каманды - кожнага заўзятара, які прыйшоў на матч «Дынама-Мінск» - «Лакаматыў», чакае падарунак - цішотка з сімволікай плэй-оф.

А на сігнал вядоўцы Макса Югава ўся «Мінск-Арэна» ўстала і ўзялася за рукі, утвараючы адзінае кола людзей рознага полу і ўзросту, статусу і прафесіі, паказаўшы тым самым, што «зубры» могуць разлічваць на самую гучную падтрымку ў лізе.

У двух менскіх матчах 25 і 27 лютага не зможа згуляць нападнік «Дынама» Мікіта Камароў, які дыскваліфікаваны на дзве гульні за атаку 20-гадовага форварда яраслаўцаў Арцёма Ілленкі на 38-й хвіліне другога выязнога паядынку.

Пасля двух матчаў «Лакаматыў» вядзе ў серыі да чатырох перамог з лікам 2:0. Наступны матч пройдзе 25 лютага ў Менску.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках