8 траўня 2024, Серада, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа застацца без кваліфікаваных кіроўцаў

25
Беларусь можа застацца без кваліфікаваных кіроўцаў

Кіроўцы-прафесіяналы аддаюць перавагу жыць і працаваць у Еўропе.

Найбліжэйшым часам Беларусь можа сутыкнуцца з дэфіцытам кваліфікаваных кіроўцаў у сферы міжнародных перавозак, што пагражае краіне стратамі сваіх пазіцый на гэтым важным рынку, паведамляе ej.by.

Як заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Белмагістральаўтатранс» Аляксандр Зянькевіч, сёння беларускія кампаніі не адчуваюць дэфіцыту кіроўцаў у сферы міжнародных перавозак, але ўжо намецілася трывожная тэндэнцыя адтоку кадраў у суседнія еўрапейскія краіны.

«Беларускія кіроўцы вельмі кваліфікаваныя. Яны цэняцца ва ўсіх краінах. У той жа Расеі ўласнікі прадпрыемстваў рады толькі беларускім кіроўцам», - заявіў прадстаўнік буйнога міжнароднага перавозчыка.

Аднак калі з эканамічных прычын Расея сёння не так моцна прыцягвае беларускіх кіроўцаў, то з Еўропай сітуацыя трохі іншая. Напрыклад, Польшча мае сёння велізарны аўтапарк у сферы міжнародных перавозак і займае першую пазіцыю ў Еўропе. Пры гэтым вялізнага парку аўтамабіляў сёння не стае кіроўцаў, што вельмі важна для краіны, якая імкнецца ўтрымаць сваё лідарства на рынку. Менавіта таму Польшча, а разам з ёй і Літва апошнім часам актыўна прыцягваюць да супрацоўніцтва беларускіх кіроўцаў, якіх пераманьваюць у першую чаргу больш высокімі заробкамі.

«І тэндэнцыя па адтоку кіроўцаў у Еўропу павялічваецца. І тут нам трэба праявіць вельмі вялікія здольнасці ў арганізацыі бізнэсу, каб забяспечыць кіроўцам добры заробак. І мы над гэтым працуем, інакш можна апынуцца без кадраў», - падзяліўся сваімі асцярогамі Аляксандр Зянькевіч. З ягоных слоў, высокая кваліфікацыя беларускіх кіроўцаў з аднаго боку вялікі плюс для краіны, але з другога - вялікая рызыка, «бо праз гэту кваліфікацыю нашы кадры пераманьваюць у суседнія краіны».

Сітуацыю ўскладняе тая акалічнасць, што Беларускія міжнародныя аўтаперавозчыкі сёння працуюць у няроўных умовах не толькі ў Еўропе, але нават у ЕАЭС.

«У нас былі вялікія надзеі на ЕАЭС, што ў рамках саюза ўсе абмежаванні па міжнародных перавозках будуць знятыя. На жаль, сёння адзінага рынку транспартных паслуг у рамках ЕАЭС не створана.

Са слоў Аляксандра Зянькевіча, расейскія і беларускія перавозчыкі дагэтуль маюць няроўныя ўмовы ў міжнародных перавках з трэціх краін.

«Перспектыва ў нас толькі да 2025 года зняць усе абмежаванні. Пакуль мы працуем у цвёрдым рэгуляванні гэтага рынку», - заявіў ён.

Пры такіх няроўных умовах беларускія перавозчыкі нясуць дадатковыя фінансавыя выдаткі, якія не заўсёды дазваляюць забяспечыць кіроўцам годны заробак, каб прадухіліць адток кадраў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках