7 траўня 2024, aўторак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія і ЗША правядуць вучэнні вядзення баявых дзеянняў у зімовых умовах

5
Эстонія і ЗША правядуць вучэнні вядзення баявых дзеянняў у зімовых умовах
ФОТА: MIL.EE/EESTI KAITSEVAGI

У вучэннях возьмуць удзел амаль 2 тысячы вайскоўцаў.

Вайскоўцы Сіл абароны Эстоніі і узброеных сіл ЗША, а таксама сябры ваенізаванай добраахвотніцкай арганізацыі «Кайтселііт» правядуць з панядзелка, 27 лютага, да нядзелі, 5 сакавіка, вучэнні «Зімовы лагер».

Як паведамілі "Интерфаксу" ў прэс-службе міністэрства абароны Эстоніі, падчас вучэнняў на Цэнтральным палігоне будуць адпрацоўвацца дзеянні нападу і абароны ў зімовых умовах.

Усяго ў манеўрах возьмуць удзел вайскоўцы 1-й і 2-й пяхотных брыгад Сіл абароны Эстоніі, рота бранятанкавых войскаў ЗША і апалчэнцы з «Кайтселііта», усяго блізу 1700 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках