7 траўня 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У чэмпіянаце РФ у хакеі з мячом каманды 20 разоў забілі ў свае брамы

5
Відэафакт: У чэмпіянаце РФ у хакеі з мячом каманды 20 разоў забілі ў свае брамы

Трэнеры каманд адмовіліся каментаваць дзіўны матч.

У чэмпіянаце Расеі ў хакеі з мячом каманды 20 разоў забілі ў свае брамы. Такі незвычайны выпадак адбыўся ў адным матчы, у Архангельску гулялі мясцовы «Воднік» і іркуцкі «Байкал-Энэргія». Першы тайм скончыўся ўнічыю 0:0, а ў другім тайме было забіта два дзясяткі галоў. Госці выйгралі з лікам 11:9. Цікава, што ўсе 11 галоў у свае брамы забіў адзін з хакеістаў «Водніка» — Алег Півавараў.

Як адзначае sport-express.ru, каманды не хацелі перамагаць. Мяркуецца, што яны выбіралі сабе зручнага спаборніка ў плэй-оф.

Пасля гульні галоўны трэнер «Водніка» адмовіўся каментаваць дзіўны матч, а галоўны трэнер іркуцкай каманды сказаў, што «не мы пачыналі гэты цырк».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках