7 траўня 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч: Чакаем рэакцыі Беларусі на апошнія прапановы аб газе

40
Дварковіч: Чакаем рэакцыі Беларусі на апошнія прапановы аб газе
АРКАДЗЬ ДВАРКОВІЧ

Рознагалоссі паміж расейскімі і беларускімі ўладамі ўсё яшчэ застаюцца.

Расея і Беларусь працягваюць перамовы ў газавым пытанні, РФ чакае рэакцыі беларускіх калегаў на апошнія прапановы, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, піша interfax.by.

«Перамовы ідуць, чакаем цяпер іх рэакцыі на нашы апошнія прапановы», - сказаў ён.

З ягоных слоў, рознагалоссі паміж РФ і Беларуссю ўсё яшчэ застаюцца.

Нагадаем, праз разыходжанні ў падыходах да вызначэння кошту расейскага газу паміж Расеяй і Беларуссю ўзнік канфлікт неплацяжоў. Усяго за 2016 год недаплата ацэньваецца $550 млн.

Расея ў адказ пастаўляе ў Беларусь нафту скарочаным графікам. У першым квартале графік прадугледжваў прапампоўку ў краіну 4 млн. тон замест 5,5 млн тон, як гэта было два гады таму.

Адказваючы на пытанне, у якія тэрміны Беларусь павінна выплаціць запазычанасць, Дварковіч адзначыў: «Яны павінны былі зрабіць гэта даўно і наогул яе не назапашваць».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках