7 траўня 2024, aўторак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку нават у Даравальную нядзелю не даруюць»

28
«Лукашэнку нават у Даравальную нядзелю не даруюць»
Фота: «Радыё Свабода»

Карыстальнікі сеткі пракаментавалі Маршы абураных беларусаў у Віцебску і іншых гарадах Беларусі.

У нядзелю супраць «падатку на дармаедства» пратэставалі адразу ў чатырох гарадах. У Віцебску і Бабруйску на вулічную акцыю выйшлі некалькі тысяч чалавек, у Баранавічах і Берасці – па некалькі сотняў.

Карыстальнікі Байнэту паспрабавалі растлумачыць прычыну такога масавага пратэсту, піша «Салідарнасць».

«Малайчына народ. Нарэшце абудзіўся і выступае супраць маразму і бязмежжа!»

Laksiej Lavončyk: «Сёння памёр міф «Віцебск – прарасейскі горад».

«Справа ў тым, што Віцебск – самы бедны абласны горад, беспрацоўе страшнае, блізу 15% насельніцтва вобласці сядзіць у Расеі на заробках. Вось тут і зачапіла...»

«У нашай дзяржаве поўнае паразуменне: уладзе не патрэбен народ без работы, а народу не патрэбна ўлада, якая не можа даць працу».

«Час скасаваць дэкрэт, не страціўшы давер, улада згубіла. Значыць, гэты дэкрэт змяце народ. І ніякія развагі на прыёмах чыноўнікаў тут не дапамогуць. А тым, хто вырашыў плаціць прымусовую даніну, скажу, што яны анучы».

«Я б на месцы тых, што заплацілі, таксама выйшла б з патрабаваннем ўключыць гэты перыяд у страхавы стаж. А то падатак заплацілі, а пры налічэнні пенсіі высветліцца, што ты не працаваў – і ў стаж гэта не ўвойдзе...»

«Я з Віцебска. Сітуацыя рэальна цяжкая з працай, хай мяне гэта і не закранула. Палова маіх знаёмых працуюць у Расеі – цяпер тут татальнае пекла – 4,5 млн старымі: кажуць, трымайся за месца і не рэпайся, 3,5 млн старымі – радуйся! Жанчынам наогул мінімалку цяжка знайсці, таму ўсе і выйшлі...

Мы проста хочам жыць як людзі: ні апазіцыя, ні цяперашні прэзідэнт мяне не задавальняюць. Я хачу працаваць і жыць, але не хачу ніякага падзелу грамадства...»

«Беларусаў загналі пад лаўку, усе баяліся пратэставаць, таму што наступствы вядомыя: аўтазак, суд, штраф або арышт. Ведаеце, што рухае людзьмі цяпер? Голад. Гэты асноўны інстынкт перамагае любое пачуццё самазахавання – гэта край, больш губляць няма чаго ўжо многім».

«Аляксандру нават у Даравальную нядзелю не даруюць, мяркуючы з лозунгаў. Пастараўся, малайчына!»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках