7 траўня 2024, aўторак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ЗША заклікалі зяця Трампа падтрымаць незалежнасць Беларусі

8
Беларусы ЗША заклікалі зяця Трампа падтрымаць незалежнасць Беларусі

Незалежныя экспэрты гатовыя кансультаваць адміністрацыю прэзідэнта ЗША ў пытаннях стасункаў з Беларуссю.

Беларуска-амерыканскае аб'яднанне (БАЗА) заклікала новага прэзідэнта ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай суверэннай Беларусі, паведамілі Charter97.org у прэс-службе БАЗА.

Пра гэта гаворыцца ў звароце БАЗА да Джарэда Кушнера, зяця і старэйшага дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа.

«Заснаваная ў 1949 годзе, БАЗА інфармуе ўрад ЗША пра апошнія падзеі ў Беларусі і прапануе рэкамендацыі ў пытаннях палітыкі, — гаворыцца ў звароце. — З моманту прыходу Уладзіміра Пуціна да ўлады ў Расеі незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай, бо Крэмль актыўна пашырае сваю сферу ўплыву, падрываючы права суседніх народаў на правядзенне сваёй уласнай палітыкі. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца анэксія Крыма Расеяй, якая дэманструе, што Крэмль не прызнае міжнароднае права і кідае выклік інтарэсам ЗША ва Усходняй Еўропе. Многія беларускія амерыканцы асцерагаюцца, што анэксія Беларусі можа адбыцца ў найбліжэйшай будучыні».

«Экспэрты БАЗА пры першай жа магчымасці могуць вас паінфармаваць пра падзеі ў Беларусі і рэгіёне, а таксама кансультаваць ў пытаннях двухбаковых стасункаў паміж Беларуссю і ЗША», — гаворыцца ў звароце.

Як раней паведамлялі амерыканскія СМІ, сваякі Джарэда Кушнера — выхадцы з Навагрудка. Падчас Халакоста яны беглі з Навагрудскага гета і хаваліся ў беларускіх лясах, дзе ўдзельнічалі ў партызанскім руху. Бацька Джарэда Кушнера некалькі разоў наведваў Наваградак, куды прывозіў унукаў, каб распавесці ім гісторыю сям'і.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках