7 траўня 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд узмоцніць кантроль за беларускай малочнай прадукцыяй

11
Рассельгаснагляд узмоцніць кантроль за беларускай малочнай прадукцыяй

Установа ўзмоцніць кантроль малочнай прадукцыі з Беларусі ў сувязі з выяўленнем у ёй антыбіётыка натаміцыну.

«У хуткім часе мы апублікуем спіс прадпрыемстваў, заўважаных у выкарыстанні натаміцыну, увоз іх прадукцыі будзе пастаўлены на ўзмоцнены кантроль», - заявіў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

«Беларускія вытворцы як быццам самі для сябе непрыемнасці знаходзяць, чарговыя - выкарыстанне гэтага антыбіётыка для апрацоўкі некаторых тыпаў малочнай прадукцыі, перш за ўсё сыроў, - сказаў ён. - Яны павялічваюць вытворчасць прадукцыі. Каб паскорыць паспяванне сыру, дадаюць кансерванты, а для таго, каб на сыры не было цвілі, апрацоўваюць антыбіётыкам».

З ягоных слоў, толькі за апошні тыдзень былі выяўленыя чатыры выпадкі выкарыстання натаміцыну. «Прычым усе пробы бяруцца на мяжы, таму развагі пра тое, што беларуская прадукцыя падрабляецца на тэрыторыі РФ, не з'яўляюцца праўдзівымі, - заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду. - На мяжы бяруцца і пробы мяса. І на мяжы ж рэгулярна выяўляюцца парушэнні».

Натаміцын з'яўляецца супрацьгрыбковым прэпаратам, які выкарыстоўваецца для лячэння і прафілактыкі грыбковых інфекцый кішачніка, скуры і слізістых абалонак. Пры яго ўжыванні могуць узнікнуць дыярэя, ваніты, млоснасць, пры вонкавым выкарыстанні - паленне і раздражненне ў месцы нанясення.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках