19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Кірчук упершыню выступіў у Горадні з унікальным монаспектаклем

1
Іван Кірчук упершыню выступіў у Горадні з унікальным монаспектаклем

Слухачы гарадзенскіх курсаў «Мова Нанова» сталі першымі, хто пачуў і ўбачыў у Горадні монаспектакль пад назвай «Дарожка мая».

Дзеянне працягвалася амаль паўтары гадзіны, і музыка падчас гэтага спектакля выкарыстаў некалькі дзясяткаў розных музычных інструментаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Гэты спектакль быў паказаны мной шмат разоў за мяжой. Пачынаў я яго паказваць яшчэ ў Галандыі, але тады ён называўся «Крыж». Для кожнай аўдыторыі я маю свой сцэнар. Можа быць чатыры пляцоўкі - гэта Зямля, Вада, Агонь і Продкі. І на кожнай гэтай пляцоўцы гучаць і беларускія народныя інструменты, і тыя інструменты, якія набываліся ў экспедыцыях, фестывалях, - кажа Іван Кірчук.

Падчас выступу Іван Кірчук пераапранаўся ў розныя вобразы і распавядаў розныя гісторыі, якія здараліся з ім у шматлікіх экспедыцыях. Хто будзе наступным выступоўцам на курсах - арганізатары «Мова Нанова Гародня» пакуль трымаюць у таямніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках