19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Navi зняліся для «Еўравізіі» з Бібліяй Францыска Скарыны

Navi зняліся для «Еўравізіі» з Бібліяй Францыска Скарыны

Рарытэтную кнігу музыкі атрымалі ў архіве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прадстаўнікі Беларусі на «Еўравізіі-2017» Naviband зладзілі фотасесію для конкурсу, які пройдзе ў траўні ў Кіеве. Здымкі праходзілі ў адной са сталічных фотастудый і ў этнаграфічным комплексе Заслаўе, з музыкамі працаваў знакаміты дуэт фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік і дызайнер, які працуе над вобразамі Naviband, Сяргей Вярынскі.

Біблію Францыска Скарыны з архіва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі музыкам было дазволена патрымаць у руках ўсяго некалькі хвілін, паведамляе euroradio.fm.

У фотасесіі Naviband сфатаграфавалі ў двух вобразах: статычным (трымаючы Біблію) і эмацыйным (выконваюць песню «Гісторыя твайго жыцця»).

Да таго ж музыкі амаль скончылі працу над перапрацоўкай аранжыроўкі да конкурснай песні і прэзентуюць яе найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках