19 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася затрымаць падазраваных у забойстве Кім Чэн Нама

15
Расея адмовілася затрымаць падазраваных у забойстве Кім Чэн Нама
КІМ ЧЭН НАМ
ФОТА: TOSHIFUMI KITAMURA/AFP

Чатыры грамадзяніна КНДР пакінулі Малайзію і накіраваліся ў Пхеньян праз Маскву і Уладзівасток.

Расейскія праваахоўныя органы адмовіліся затрымліваць падазраваных у датычнасці да забойства Кім Чэн Нама на запыт Паўднёвай Карэі. Пра гэта са спасылкай на неназваную дыпламатычную крыніцу піша «Чунан ільба» (пераклад – meduza.io).

Як адзначае выданне, пасля забойства чатыры грамадзяніна КНДР пакінулі Малайзію і накіраваліся ў Пхеньян праз Джакарту, Дубай, Маскву і Уладзівасток. Паўднёвая Карэя накіравала Расеі запыт на затрыманне падазраваных, але ў Маскве не знайшлі для гэтага дастатковых падстаў.

Расейскі бок пакуль ніяк не пракаментаваў запыт Паўднёвай Карэі.

Кім Чэн Нам, які прыходзіўся старэйшым братам лідару КНДР Кім Чэн Ыну, быў забіты 13 лютага ў Куала-Лумпуры. Дзве жанчыны накінулі яму на твар хустку з атрутным рэчывам VX — адным з самых моцнадзейных ядаў, якія выкарыстоўваюцца як хімічная зброя.

Паліцыя Малайзіі затрымала падазраваных у выкананні злачынства грамадзянак Інданезіі і В'етнама. Адна з іх заявіла, што ёй прапанавалі паўдзельнічаць у «тэлевізійным розыгрышы» і заплацілі за гэта 90 даляраў. Паводле падазрэння ў датычнасці таксама затрыманы малайзіец і грамадзянін КНДР.

Паводле звестак паўднёвакарэйскай выведкі, да арганізацыі забойства могуць быць датычныя Міністэрства дзяржбяспекі і Міністэрства замежных спраў КНДР, бо паліцыя шукае супрацоўнікаў гэтых ведамстваў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках