19 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі школьнік перамог у міжнароднай алімпіядзе ў інфарматыцы

4
Віцебскі школьнік перамог у міжнароднай алімпіядзе ў інфарматыцы
ФОТА: ІВАН ЯРЫВАНОВІЧ, TUT.BY

У чатырох з пяці заданняў ён набраў 100 балаў са 100 магчымых.

На выходных прайшла Адкрытая алімпіяда Універсітэта Інаполіс для школьнікаў у інфарматыцы. Пераможцам стаў 11-класнік з Віцебска Артур Петухоўскі, пацвердзілі tut.by арганізатары спаборніцтва.

У алімпіядзе ўдзельнічалі прадстаўнікі 12 краін і 21 рэгіёна Расеі. Спаборніцтвы прайшлі на дзвюх пляцоўках: у Універсітэце Інаполіс (Расея) і ў Кампутарнай акадэміі «ШАГ» (Менск).

У алімпіядзе бралі ўдзел вучні 7-11 класаў, якія прайшлі завочны адборачны этап. У адборы спаборнічалі 3374 школьнікі з 56 краін.

Школьнікі рашалі класічныя алімпіядныя задачы. Артур Петухоўскі з віцебскай Гімназіі №8 набраў самую вялікую колькасць балаў сярод астатніх удзельнікаў — 457. У чатырох з пяці заданняў ён набраў 100 балаў са 100 магчымых.

Афіцыйна пераможцамі алімпіяды з’яўляюцца сем удзельнікаў, 18 — прызёрамі другой ступені, 33 — прызёрамі трэцяй ступені. Сярод прызёраў былі школьнікі з Паўднёвай Карэі, Украіны, Казахстана, Вугоршчыны, Польшчы, Рэспублікі Беларусь і Расеі.

Пераможцы спаборніцтва змогуць паступіць у расейскія ВНУ без уступных выпрабаванняў. Вынікі алімпіяды пры паступленні могуць быць залічаны як максімальны бал за АДЭ па інфарматыцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках