19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь дапаможа Зімбабвэ апрацоўваць алмазы

26
Беларусь дапаможа Зімбабвэ апрацоўваць алмазы

Праваліўшы «мадэрнізацыю» эканомікі ў сябе, Лукашэнка наважыў «мадэрнізаваць» алмазны фонд Мугабэ.

Кансалідаваная алмазная кампанія Зімбабвэ (ZCDC) рыхтуецца найбліжэйшым часам атрымаць партыю абсталявання з Беларусі на суму 30 мільёнаў даляраў, якое будзе выкарыстоўвацца на перапрацоўцы кімберлітавых алмазаў.

Як паведамляе газета The Herald (пераклад – belaruspartisan.org), пастаўка ажыццяўляецца па крэдытнай дамове праз Рэзервовы банк Зімбабвэ, яна накіравана на мадэрнізацыю алмазаздабываючай прамысловасці.

«Гэта адна з некалькіх пазык, якія Зімбабвэ атрымлівае ад Беларусі для падтрымкі вытворчага сектара», — гаворыцца ў артыкуле.

Выданне удакладняе, што дадатковае абсталяванне дазволіць перапрацоўваць алмазы, здабытыя не толькі на россыпных, але і на карэнных радовішчах.

«Угода ўжо праведзеная, і хутка на месца прыбудзе каманда спецыялістаў з Беларусі, каб ацаніць, як яны будуць ўсталёўваць абсталяванне», — прыводзіць газета выказванні топ-мэнэджара ZCDC Рэгі Ньяшану.

Беларусь мае ўласныя магутнасці па агранцы натуральных і штучных алмазаў — гэта гомельскае прадпрыемства «Крышталь». Сыравіна для яго пастаўляецца з РФ, а таксама закупляецца на міжнародных пляцоўках.

Раней беларускія геолагі заяўлялі, што тэарэтычна ў Беларусі могуць быць знойдзеныя алмазы — на тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці праходзяць кімберлітавыя трубкі.

Аднак неабходныя працяглыя і дарагія пошукі, каб давесці наяўнасць у іх алмазнай сыравіны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках