19 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Süddeutsche Zeitung: Расея занадта слабая для гонкі ўзбраенняў

4
Süddeutsche Zeitung: Расея занадта слабая для гонкі ўзбраенняў

РФ адсталая эканамічна і непрывабная ў палітычным плане.

За апошнія 38 гадоў у свеце не было «столькі ядзернай рыторыкі, колькі яе чуецца цяпер: нават у самы разгар халоднай вайны ніхто так легкадумна не пагражаў ужыць ядзерную зброю», піша Sueddeutsche Zeitung (пераклад - inopressa.ru).

«Нядаўна расейскае кіраўніцтва выпусціла гэтага джына з бутэлькі, і цяпер ён паставіў расейскія ўлады перад цяжкасцямі», - гаворыцца ў артыкуле.

Гаворка ідзе пра дакументальны фільм аднаго з каналаў расейскай дзяржаўнай тэлевізіі, у якім Пуцін быў прадстаўлены ў якасці генеральнага рэжысёра далучэння Крыма да Расеі. Сярод іншага, у фільме згадвалася, што расейскі лідар думаў пра тое, каб прывесці ў поўную баявую гатоўнасць расейскую ядзерную зброю. У іншы раз расейскі тэлевядоўца бравіраваў у эфіры тым, што «Расея ў стане ператварыць Злучаныя Штаты ў радыеактыўны попел». Пасля гэтага ў Калінінградскую вобласць былі адпраўленыя комплексы «Іскандэр», піша Ханс.

«Расея занадта слабая ў эканамічным плане і непрывабная ў палітычным, каб мець нейкую вагу на міжнароднай арэне, - прадаўжае Ханс, - так што расейскае кіраўніцтва дасягае важкасці пры дапамозе адносна таннай партызанскай тактыкі з дэзінфармацыяй, кібератакамі, дзейнасцю спецслужбаў і спецназа». Ядзерная булава, у сваю чаргу, гарантуе, што на гэта не будзе дадзена адэкватнага адказу.

Але цяпер, звяртае ўвагу аўтар, «гэтак аблашчаны Масквой Дональд Трамп анансуе нарошчванне ядзернага патэнцыялу, а для захавання парытэту Маскве давядзецца таксама нарошчваць свой арсенал. Але на новую гонку ўзбраенняў у Расеі грошай няма».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках