19 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемныя актывы банкаў у студзені зноў пачалі расці

4
Праблемныя актывы банкаў у студзені зноў пачалі расці

За ўвесь мінулы год сума праблемных актываў вырасла на 85,8%.

Дзель праблемных актываў беларускіх банкаў у студзені 2017 года вырасла да 13,3% пасля прыкметнага снежаньскага зніжэння (да 12,8% супраць гістарычнага максімуму на 14,2%, дасягнутага на 1 снежня 2016 года). Паводле статыстычных звестак Нацбанка, за студзень прырост склаў 80 млн рублёў, піша tut.by.

На 1 лютага праблемныя актывы складалі 5,220 млрд рублёў.

За ўвесь мінулы год аб'ём праблемных актываў вырас на 85,8%.

Снежаньскае зніжэнне дзелі праблемных актываў тлумачаць стварэннем Агенцтва для кіравання актывамі, куды банкі, найперш Белаграпрамбанк, перадаюць праблемную запазычанасць у крэдытах устойліва неплатаздольных сельгасарганізацый. Акрамя таго, традыцыйна ў канцы года банкі спісваюць безнадзейныя завінавачанасці.

З ацэнкі экспэртаў, парогавы ўзровень праблемных актываў, пераўзыходзіць які непажадана — 15-20%.

Паводле звестак Нацбанка, 19% крэдытнага партфеля банкаў знаходзіцца пад гарантыяй урада і мясцовых органаў улады.

У пачатку мінулага года Нацбанк на рэкамендацыю МВФ ініцыяваў ацэнку якасці актываў беларускіх банкаў. Гаворка ішла аб незалежнай дыягностыцы дзевяці найбуйнейшых банкаў. Экспэрты МВФ звярнулі ўвагу на неабходнасць разабрацца з дрэннымі актывамі, адзначаючы, што афіцыйна названая сума праблемных крэдытаў заніжаная, «калі ўлічваць адмову ад выкарыстання прымусовых захадаў, практыку пралангацыі крэдытаў і нізкі патэнцыял выплаты ў рэальным сектары, у дзяржпрадпрыемстваў». Развязаць праблему дрэнных завінавачанасцяў экспэрты рэкамендуюць комплексна, разам з рэформамі дзяржпрадпрыемстваў і планам скарачэння мэтавага крэдытавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках