19 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ стварыў каманду для кіберфутболу

1
БАТЭ стварыў каманду для кіберфутболу

Каманда будзе ўдзельнічаць у турнірах FIFA 2017.

У кавярні «Арэна», што на «Барысаў-Арэне», адбыўся фінальны адбор гульцоў для каманды FIFA2017, якую будзе падтрымліваць і курыраваць ФК БАТЭ, піша «Прессбол».

Цягам зімы на найлепшым стадыёне Беларусі адбылася серыя турніраў у кіберфутболе з фармаваннем выніковага рэйтынгу. І найлепшыя 16 чалавек у мінулыя выходныя атрымалі магчымасць пазмагацца за месца ў камандзе CYBERBATE BORISOV. У напружаным і займальным супрацьстаянні выявілася топ-пяцёрка:

1 - Дзмітрый Віялентый;

2 - Павел Мізюкевіч;

3 - Міхаіл Масесаў;

4 - Максім Казак;

5-й - Павел Долбік.

Неўзабаве павінны вызначыцца найбліжэйшыя спаборніцкія планы гэтай каманды.

Адзначым, што кожнаму ўдзельніку вызначалнай стадыі адбору былі ўручаны памятныя прызы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках