19 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэат прэміі «Хартыі-97» стаў рэдактарам «Нашай Нівы»

2
Лаўрэат прэміі «Хартыі-97» стаў рэдактарам «Нашай Нівы»
Фота: charter97.org

З 1 сакавіка Андрэй Скурко сыходзіць з пасады галоўнага рэдактара «Нашай Нівы».

Выданне і сайт «Нашай Нівы» ўзначаліць Ягор Марціновіч.

Ягор Марціновіч працуе ў «НН» з 2009 года. Ён аўтар вострых расследаванняў, рэпартажаў ды інтэрв'ю. Ягоныя матэрыялы былі адзначаныя Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча, якую ўручае Charter97.org.

Журналіст — сын пісьменніка Алеся МарціновічаТаццяны Мушынскай, унук чальца-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі Міхася Мушынскага. Скончыў Ліцэй БДУ ды Інстытут журналістыкі БДУ.

Андрэй Скурко застанецца працаваць у «НН» на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара. Скурко узначальваў «НН» у 2006-2017 гадах — паводле працягласці працы на пасадзе рэдактара «НН» гэта рэкорд. (Для параўнання: Аляксандр Уласаў, які ўзначальваў выданне 8 гадоў, Сяргей Дубавец — 9 гадоў.)

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках