19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт Brent пачаў зніжацца

4
Кошт Brent пачаў зніжацца

Кошт нафты знізіўся на таргах ў аўторак, бо рост здабычы ў ЗША нівеляваў зніжэнне вытворчасці сыравіны ў рамках пакта OPEC+.

Да 19:20 паводле менскага часу ф'ючэрсы на нафту Brent апусціліся на 0,20 адсоткаў да $55,75 за барэль.

Выкананне OPEC пагаднення аб скарачэнні здабычы было рэкордна высокім у студзені, і ў наступныя месяцы ў нафтакартеля ёсць усе шанцы палепшыць гэты паказчык, улічваючы, што Ірак і ААЭ паабяцалі паскорыць зніжэнне вытворчасці сыравіны, паведамляе Reuters.

Аб сур'ёзнасці намераў OPEC кажа і пастанова Ірака знізіць экспарт нафты з радовішча Кіркук. Хоць OPEC казала, што засяродзіцца на скарачэнні здабычы сыравіны, бо нафта Кіркука застаецца ўнутры Ірака, а не сыходзіць на экспарт, дапаможа знізіць лішак прапановы на рынку Міжземнамор'я.

Чальцы Арганізацыі краін-нафтаэкспарцёраў (OPEC) дамовіліся аб скарачэнні здабычы прыкладна на 1,2 мільёны барэляў за дзень у першым паўгоддзі 2017 года. Адзінаццаць дзяржаў, якія не ўваходзяць у нафтакартэль, уключаючы Расею, абавязаліся знізіць вытворчасць сумарна на 600 000 барэляў за дзень.

У той жа час захаванне вытворцамі глабальнага пакта балансуецца ростам свідравой актыўнасці і здабычы сланцавай нафты ў ЗША.

За тыдзень, што закончыўся 17 лютага, здабыча нафты ў ЗША ўпершыню з красавіка 2016 года – перавысіла адзнаку 9 мільёнаў барэляў за дзень, дзякуючы таму, што энэргетычныя кампаніі прадаўжаюць разведку новых рэсурсаў.

На думку аналітыкаў нарвежскай кансалтынгавай кампаніі Rystad Energy, сярэдні кошт нафты блізу $35 за барэль з'яўляецца бясстратным для здабытчыкаў сланцаў у ЗША.

Амерыканскія свідроўшчыкі, у сваю чаргу, павялічылі колькасць буравых установак на 5 адзінак да 602 за тыдзень, што закончыўся 24 лютага, паказалі звесткі нафтасэрвіснай кампаніі Baker Hughes. Гэта самы высокі паказчык з кастрычніка 2015 года.

Кошт нафты прадаўжае вагацца ў вузкім калідоры. Большасць аналітыкаў і эканамістаў прагназуюць, што ф'ючэрсы на Brent будуць у сярэднім прадавацца блізу 57,52 за барэль у 2017 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках