19 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН

Прафзвяз РЭП звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН

У Камітэт правоў чалавека ААН звярнуўся прафзвязны актывіст Сяргей Касабуцкі.

27 лютага ў Камітэт правоў чалавека ААН ад сябе і іншых чальцоў незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) звярнуўся прафзвязны актывіст Сяргей Касабуцкі, паведамляе gomelspring.org.

У скарзе ідзе гаворка пра забарону ў Гомелі 28 траўня мінулага года мірнага сходу, падчас якога чальцы прафзвязу планавалі выказаць пратэст супраць зніжэння сумы аплаты працы наёмным работнікам.

Нягледзячы на тое, што калектыўная заяўка на пікетаванне была пададзеная на тое месца, на якім афіцыйна дазволена праводзіць мірныя сходы, гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне, бо чальцы прафзвязу не аплацілі паслугі медыцынскіх і санітарных службаў горада, што ў такіх выпадках, як мяркуюць чыноўнікі, абавязкова.

Судовыя інстанцыі падтрымалі мясцовых чыноўнікаў, у іх абарону стала і Генеральная пракуратура, куды прафзвязныя актывісты звярталіся са скаргамі.

Пасля ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны актывісты РЭП падалі калектыўную скаргу ў міжнародную інстанцыю аб парушэнні беларускімі ўладамі іх права на свабоду выказвання меркаванняў і мірнага сходу, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках