19 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Чарнагорыя стане паўнапраўнай удзельніцай NATO да траўня

1
The Wall Street Journal: Чарнагорыя стане паўнапраўнай удзельніцай NATO да траўня
ФОТА: SHUTTERSTOCK.COM

Чарнагорыя далучыцца да NATO перад самітам альянсу ў траўні ў Брусэлі.

Чарнагорыя далучыцца да NATO да саміту альянсу ў траўні ў Брусэлі, паводле прагнозаў яе міністра замежных спраў, піша The Wall Street Journal.

Расея прадаўжае пратэставаць супраць уступлення Чарнагорыі ў альянс і падбухторвае апазіцыю, заявіў Срджан Дармановіч. 24 удзельнікі ўжо ратыфікавалі ўступленне Чарнагорыі; засталіся толькі ЗША і тры іншыя краіны - чальцы NATO.

«Што да Чарнагорыі, то мы мяркуем, што нам не здолеюць перашкодзіць стаць паўнапраўным сябрам альянсу, - адзначыў Дармановіч у інтэрв'ю з выданнем у панядзелак. - Мы не бачым ніякіх сур'ёзных перашкод для гэтага».

Як піша амерыканскае выданне, са слоў кангрэсмэнаў, сяброўства Чарнагорыі ў NATO карыстаецца сур'ёзнай падтрымкай у Сэнаце, які павінен ратыфікаваць папраўку да Паўночнаатлантычнай дамовы большасцю дзве траціны галасоў, гаворыцца ў артыкуле.

Рэспубліканцы ў Кангрэсе чакалі, што віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс падтрымае сяброўства Чарнагорыі ў NATO ўжо на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, аднак ён так і не згадаў балканскую краіну.

Аднак, Дармановіч кажа, што пытанняў аб падтрымцы адміністрацыі ЗША ў яго не ўзнікае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках