19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паставіў сабе адзнаку за работу на пасадзе прэзідэнта

2
Трамп паставіў сабе адзнаку за работу на пасадзе прэзідэнта

Прэзідэнт ЗША падвёў вынікі першых пяці тыдняў свайго знаходжання ў Белым доме.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ацаніў сваю працу на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе на «пяць з плюсам», а ўменне камунікаваць з грамадзянамі краіны — толькі на тройку. Вынікі першых пяці тыдняў свайго знаходжання ў Белым доме ён падвёў у інтэрв'ю тэлекампаніі Fox News, піша ТАСС.

Адказваючы на просьбу журналістаў паставіць сабе адзнаку за работу на пасадзе прэзідэнта, Трамп без усялякай сціпласці заявіў, што заслугоўвае «пяцёркі з плюсам». У той жа час ён з уласнай ініцыятывы прызнаў, што за камунікацыю з суайчыннікамі яму варта паставіць толькі «тройку з плюсам».

«У нас выдатна працуе ўрад, але мы пакуль не здолелі растлумачыць гэта амерыканцам», — сцвярджаў Трамп.

Ён выказаў надзею, што здолее крыху выправіць сітуацыю, калі выступіць з пасланнем «Аб становішчы краіны» на супольным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках