19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прызнаная найлепшай замежнай студэнткай у Польшчы

4
Беларуска прызнаная найлепшай замежнай студэнткай у Польшчы

У конкурсе «Interstudent» прадстаўніца Беларусі перамагла ўпершыню.

У Кракаве ў панядзелак агучылі вынікі конкурсу «Interstudent» на найлепшага замежнага студэнта, што вучацца ў Польшчы.

Галоўная лаўрэатка ў намінацыі «аспірантура» - беларуска Наста Някрасава. У конкурсе «Interstudent» прадстаўнік з Беларусі перамог упершыню.

Някрасава, вядомая як спявачка, вядзе заняткі ў этнамузыцы, методыцы палявых даследаванняў у Інстытуце музыказнаўства Варшаўскага Універсітэта, а таксама праводзіць майстар-класы традыцыйных спеваў Падляшша і Сувальшчыны.

«Для мяне гэтая ўзнагарода з'яўляецца сімвалічным прызнаннем маёй навуковай працы і дзейнасці. Гэта вялікі гонар для мяне, я сапраўды вельмі рада! Я вельмі ўдзячная маім настаўнікам і прафесарам - Пятру Далігу, Томашу Новаку, Уладзіміру Васілевічу, светлай памяці Алесю Рашчынскаму, і многім іншым за падтрымку, магчымасць развіцця і крытычныя заўвагі. Дзякуй маім калегам і сябрам за супольныя праекты, падтрымку і давер, і, вядома, дзякуй маім бацькам»- сказала «Радыё Свабода» Наста Някрасава.

Кандыдатаў на годнасць найлепшага студэнта ацэньвалі рэктары польскіх ВНУ, спецыялісты ў галіне адукацыі, прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый і інтэрнэт-карыстальнікі.

У мінулым годзе ў Польшчы вучылася 65 тысяч студэнтаў-замежнікаў з 157 краін свету. Беларусы - гэта другая пасля украінцаў - найбуйнейшая група студэнтаў-замежнікаў у Польшчы. У мінулым навучальным годзе ў польскіх універсітэтах навучалася больш за 4,5 тысячы беларусаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках