19 траўня 2024, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскі тэлеканал адрэтушаваў трансляцыю «Оскара»

2
Іранскі тэлеканал адрэтушаваў трансляцыю «Оскара»

Такім чынам іранскія тэлевізійнікі надумалі схаваць голыя плечы Шарліз Тэрон.

Іранскае агенцтва Iranian Labor News Agency адрэдагавала кадры ўручэння «Оскара» за найлепшы фільм на замежнай мове, каб схаваць голыя рукі і плечы галівудскай актрысы Шарліз Тэрон, паведамляе gordonua.com.

Відэа апублікавала ў Facebook іранская журналістка Масіх Алінэджад, якая заснавала рух «Таемная свабода», што змагаецца за правы жанчын не насіць хіджаб.

На апублікаваным роліку бачна, што Тэрон зарэтушавалі адкрытыя часткі рук і шыі. Такім жа чынам іранскі вяшчальнік адрэтушаваў выяву ірана-амерыканскага інжынера Анушэ Ансары, якая прымала ўзнагароду за найлепшы фільм на замежнай мове ад імя іранскага рэжысёра Асгара Фархадзі.

Алінеджад заявіла ў каментары брытанскаму выданню The Independent, што іранская тэлевізія выкарыстоўвае разнастайныя прыёмы, каб «трымаць жаночае цела закрытым».

26 лютага ў Лос-Анджэлесе прайшла 89-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «Оскар». Лідарам у колькасці ўзнагарод стаў мюзікл «Ла-Ла-Лэнд», які здабыў шэсць «Оскараў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках