20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ папярэдне дамовіліся пра скасаванне віз для ўкраінцаў

4
У ЕЗ папярэдне дамовіліся пра скасаванне віз для ўкраінцаў

У чацвер гэтую пастанову яшчэ мусіць зацвердзіць камітэт сталых прадстаўнікоў пры Радзе ЕЗ.

Сёння ў ЕЗ паспяхова пачаліся трохбаковыя перамовы паміж Еўрапарламентам, Радай ЕЗ, Еўракамісіяй праекту заканадаўчай рэзалюцыі аб скасаванні візавых патрабаванняў для ўкраінцаў. Пра гэта паведамляе «Укрінформ».

Гаворка ідзе аб уключэнні Украіны ў спіс трэціх краін, грамадзянам якіх касуюцца візавыя патрабаванні для кароткатэрміновых падарожжаў у краінах ЕЗ.

«Рада ЕЗ і Еўрапарламент дасягнулі папярэдніх дамоўленасцяў аб візавай лібералізацыі для Украіны», - заявілі ў Мальтыйскім прадстаўніцтве ў Радзе ЕЗ.

У чацвер гэтую пастанову яшчэ мусіць зацвердзіць камітэт сталых прадстаўнікоў пры Радзе ЕЗ.

Далей, паводле працэдуры, заканадаўчую рэзалюцыю аб бязвізавым рэжыме для Украіны павінен ухваліць Еўрапарламент і канчаткова зацвердзіць Рада ЕЗ.

27 лютага Рада ЕЗ зацвердзіла пастанову аб скасаванні візавых патрабаванняў для грамадзян Грузіі, якая ўвойдзе ў дзеянне да канца сакавіка. Адначасова з пастановай аб Грузіі міністры краін-чальцоў ЕЗ таксама ўхвалілі новы механізм прыпынення бязвізавых рэжымаў для ўсіх трэціх краін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках